Вусны перакладчык

24/7

Носьбіт беларускай і рускай моў   

         Шаноўныя сябры!

  • Ад 17 гадоў я займаюся вусным і пісьмовым перакладам, мае працоўныя мовы гэта польская, беларуская, руская і англійская (у самых розных камбінацыях: АНГ-РУС, ПОЛ-РУС, ПОЛ-БЕЛ і г.д.). Апошні час я таксама вярнулася да французскай мовы і прапаную пісьмовыя пераклады з французскай на рускую і беларускую.  

Вусны перакладчык

 Еўропа- без граніц!   

  • У выпадку службовых камандзіровак як у іншыя краіны Заходняй Еўропы, так і ў дзяржавы СНД мне не патрабуюцца якія-небудзь дадатковыя дакументы.
  • На працягу гадоў перакладчыцкай дзейнасці я прымала ўдзел у канферэнцыях, брыфінгах, дзелавых перагаворах, выстаўках, таргах, дэбатах, карацей кажучы, усюды, дзе толькі патрабуецца вусны пераклад.
  • Аказваю падтрымку ў арганізацыі дзелавых візітаў у краіну, якая можа ўключаць:
  • сустрэчу замежных госцяў, дастаўку ў любую кропку горада, агляд выдатных мясцін, культурную праграму і г.д., у адпаведнасці з дамоўленасцямі. Спасылка на профіль арганізатара  гід Ларыса Стрыгачова
  • З задавальненнем вышлю ключ да старонкі з пісьмовымі рэкамендацыямі і спіс кліентаў па Вашым запыце.

Пісьмовыя праекты

  • Пісьмовыя праекты (пераклады і рэдакцыю тэкстаў) я выконваю ў самыя сціслыя тэрміны, літаральна «на ўчора» (вядома, на аснове папярэдніх дамоўленасцяў).
  • Сведчанне надзвычайнага члена Польскага грамадства эканамічных, юрыдычных і судовых перакладчыкаў (TEPIS) я атрымала ў 2005 годзе. 

Пераклады «на ўчора» - гэта не праблема!

Пісьмовыя праекты

  • Прапаную стварэнне складаных графічных прэзентацый і іншых дакументаў з выкарыстаннем PowerPoint і Photoshop таксама ў самыя сціслыя тэрміны.
  • Акрамя перакладчыцкай дзейнасці я таксама з'яўляюся аўтарам артыкулаў у нямецкіх, расійскіх і ірландскіх часопісах (артыкулы па-англійску і па-руску). Прыклады матэрыялаў можна паглядзець у рубрыцы «Рэкамендацыі». 

Кіраванне

  • Як менеджар і каардынатар я маю досвед у кіраванні рознымі праектамі (як у карпарацыях, так і ў невялікіх прыватных фірмах) і дыплом Калегіума кіравання і фінансаў Галоўнай гандлёвай школы (SGH) у Варшаве (адзнака ў дыпломе - «вельмі добра»).